У апошні дзень лютага ў Беларусі чакаецца парывісты вецер

У апошні дзень зімы будзе ветрана / pixabay.com
У апошні дзень зімы будзе ветрана / pixabay.com

28 лютага ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўночным усходзе краіны пройдзе невялікі снег, мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман, шэрань. Вецер уначы прагназуюць няўстойлівы слабы, а ўдзень — заходні парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе 15-20 марозу. Па поўдні і паўднёвым захадзе краіны ўначы чакаецца -5...-7. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад -2 да +4.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі