У апошні дзень восені месцамі ў Беларусі чакаецца моцны снег
У апошнія дні восені ў Мінску
Уначы ў чацвер, 30 лістапада, ападкі (снег, мокры снег) пройдуць амаль па ўсёй Беларусі (у асобных раёнах — завіруха), удзень — пераважна на паўночным усходзе (уначы і раніцай там прагназуецца моцны снег). Месцамі магчымыя слабы галалёд і наліпанне мокрага снегу. У начныя гадзіны і раніцай у асобных раёнах парывы ветру будуць дасягаць 15-18 м/с.
Уначы тэмпература паветра складзе ад -3 да -9 градусаў (месцамі — да -12, у Мінску — ад -6 да -8), у дзённыя гадзіны — 1-6 марозу (у сталіцы — ад -4 да -6 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.