У Астраўцы адмянілі фэст у гонар Кастуся Каліноўскага

Аднак пасля таго, як інфармацыя шырока распаўсюдзілася ў інтэрнэце, у райвыканкаме была скліканая нарада. На ёй старшыня заявіў, што фэст “пераносіцца” ў сувязі з “загружанасцю мерапрыемствамі ў азначаны час”. Арганізатарам, мясцовым краязнаўцам, неафіцыйна далі зразумець, што фэст не адбудзецца ўвогуле.


Фэст, прысвечаны 150-годдзю вызваленчага паўстання Каліноўскага, мусіў адбыцца 22-23 чэрвеня на беразе возера Кайміна непадалёк Міхалішак. Згоду на ўдзел далі барды Андрэй Мельнікаў, Зміцер Бартосік, гурты PAWA і “1863”, літаратары Усевалад Сцебурака, Глеб Лабадзенка. Планаваўся кінапрагляд і рыцарскія прадстаўленні, начоўка ў намётах. Адная з мінскіх турагенцыяў нават арганізавала спецыяльную вандроўку на фэст.


Арганізатары перапрашаюць патэнцыйных наведнікаў за незалежныя ад іх акалічнасці.
 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі