У Астравецкім раёне школьны аўтобус з дзецьмі захрас у снезе
Здарэнне адбылося на аўтадарозе Керняны — Чэрнішкі
У Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці школьны аўтобус з дзецьмі захрас у снезе. У снежным палоне апынуліся сем чалавек, у тым ліку пяцёра школьнікаў.
Здарэнне адбылося раніцай 11 снежня на аўтадарозе Керняны — Чэрнішкі. На дапамогу прыйшлі ратавальнікі. Супрацоўнікі МНС зачапілі аўтобус буксіровачным тросам і выцягнулі са снегу.
Аўтобус пашкоджанняў не атрымаў і паехаў далей па сваім маршруце з дзецьмі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.