У аўторак амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер
Халодны вецер у снежні
Уначы і раніцай у аўторак, 26 снежня, амаль па ўсёй Беларусі (у тым ліку і ў Мінску) будзе моцны вецер. Яго парывы будуць дасягаць 15-20 м/с.
Сіноптыкі прагназуюць ападкі на большай частцы тэрыторыі нашай краіны — снег, мокры снег і дождж. На дарогах магчымая галалёдзіца, месцамі — слабы галалёд.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 градусаў на поўначы Беларусі да +4 у Брэсцкай вобласці, у дзённыя гадзіны — ад 0 да +6 (на поўдні — да 10 градусаў цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.