У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

Адліга ў снежні

Адліга ў снежні / pixabay.com

У аўторак, 19 снежня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог і моцны вецер (месцамі ўдзень з парывамі да 18 м/с).

На працягу сутак тэмпература паветра складзе 2-8 градусаў цяпла (у Мінску ў начныя гадзіны — ад +4 да +6, у дзённыя гадзіны — ад +6 да +8 градусаў).

У наступныя дні крыху пахаладае. Прагназуюцца ападкі — дождж і мокры снег.

У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы
twitter.com/belgidromet
У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі