У аўторак у Беларусі месцамі будзе да +16 градусаў, дажджы

Дождж у канцы зімы

Дождж у канцы зімы / pixabay.com

Уначы ў аўторак, 27 лютага, на паўночным захадзе Беларусі чакаюцца дажджы. У дзённыя гадзіны істотных ападкаў не прагназуецца.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 градуса на ўсходзе да +7 на захадзе (у Мінску — ад +2 да +4), у дзённыя гадзіны — ад +5 да +11 (а захадзе і поўдні — да +16, у сталіцы — 8-10 цяпла).

У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. Калі ў сераду будзе пераважна без ападкаў, то ў чацвер амаль па ўсёй краіне магчымыя дажджы.

Сіноптыкі адзначаюць, што надвор'е ў Беларусі па тэмпературным рэжыме больш чым на месяц апярэджвае кліматычны графік.

У аўторак у Беларусі месцамі будзе да +16 градусаў, дажджы
vk.com/belgidromet
У аўторак у Беларусі месцамі будзе да +16 градусаў, дажджы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі