У аварыі ў Смалявіцкім раёне пацярпелі 6 чалавек
На месцы аварыі / ДАІ
У ДТЗ у Смалявіцкім раёне пацярпелі 6 чалавек (дзяцей сярод іх няма). Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, спачатку 5 пацярпелых шпіталізавалі ў цэнтральную раённую бальніцу. Туды ж пазней самастойна звярнуўся яшчэ адзін пацярпелы.
У пацярпелых "дыягнаставаны траўмы рознай ступені цяжкасці", у тым ліку чэрапна-мазгавыя, пераломы, пашкоджанні ўнутраных органаў. Двое чалавек, у якіх розныя складаныя спалучаныя траўмы, шпіталізаваныя ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Пасля іх перавезлі ў Мінскую абласную бальніцу. У смалявіцкай бальніцы засталася адна пацярпелая, іншых перавялі на амбулаторнае лячэнне.
Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося 3 ліпеня каля 17-й гадзіны на 41-м кіламетры аўтадарогі Лагойск — Смалявічы — Мар'іна Горка. Там было лабавое сутыкненне аўтамабіляў Citroen Xantia і Volkswagen Passat. Першы ў нейкі момант выехаў на паласу сустрэчнага руху. Траўмы атрымалі два кіроўцы і пасажыры.
20 лютага ў Смалявіцкім раёне ў жахлівым ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі загінулі 13 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.