У Азаранкі зноў траўма, яна знялася з турніра ў Таронта

Тым не менш, Вікторыя Азаранка сёння вярнулася на другое месца ў рэйтынгу WTA. Яна апярэдзіла расіянку Марыю Шарапаву, якая цяпер займае ў рэйтынгу трэцяе месца: у Азаранкі 8805 балаў, у Шарапавай — 8765, у Серэны Уільямс — 11245.

Аднак, як паведамляе "Прессбол", беларуская тэнісістка знялася з турніра ў Таронта (прызавы фонд — 2 млн 369 тысяч долараў). У Вікторыі зноў траўма спіны. Нагадаем, што на турніры ў Карлсбадзе беларуска згуляла ўпершыню пасля Уімблдона, на якім яна таксама была траўмаваная.
 

Фота — daylife.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі