У Баранавічах 3-гадовая дзяўчынка ўпала з шостага паверха і выжыла
У Баранавічах 3-гадовая дзяўчынка ўпала з вышыні шостага паверха і выжыла. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося ўдзень 8 чэрвеня. Дзяўчынка была ў кватэры са сваім 9-гадовым братам. Яна папрасіла яго адчыніць акно і пасля стаяла на падваконніку, але страціла раўнавагу.
Дзіця атрымала "розныя траўмы", знаходзіцца ў бальніцы. Верагодна, падзенне было на кветнік каля дома.
У сакавіку ў Баранавічах трохгадовы хлопчык упаў з вышыні чацвёртага паверха. Ён таксама выжыў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.