У Баранавічах асудзілі эксгібіцыяніста

У Баранавічах асудзілі эксгібіцыяніста

У Баранавічах прайшоў суд над 47-гадовым мясцовым жыхаром, абвінавачаным у хуліганстве за эксгібіцыянізм у грамадскім месцы. 

Як піша intex-press.by, здарэнне адбылося 14 верасня. У гэты дзень мужчына пайшоў у госці да маці, якая жыве недалёка ад яго. 

Па словах падсуднага, па дарозе яму стала кепска, таму ён вырашыў прагуляцца. Потым захацеў у прыбіральню і зайшоў у невялікі лес недалёка ад аўтобуснага прыпынку каля санаторыя-прафілакторыя "Магістральны".

Гэтым часам на прыпынак ішла 29-гадовая гараджанка. Па яе словах, абвінавачаны стаяў каля кустоў, спусціўшы штаны, і займаўся ананізмам. Гэта адбывалася за 30 м ад прыпынку. Жанчына затэлефанавала мужу-міліцыянту, і праваахоўнікі затрымалі абвінавачанага.

Сам мужчына на судзе заявіў, што справіў патрэбу, а потым проста чакаў пад дрэвамі, пакуль спыніцца дождж. Ён агучыў версію, быццам жанчына нагаварыла на яго, каб "яе муж-міліцыянт атрымаў павышэнне па службе".

Дарэчы, пацярпелая выступіла супраць таго, каб мужчыну прыцягнулі да крымінальнай адказнасці. На яе думку, было б дастаткова адміністрацыйнай адказнасці і штрафу. "Я б наогул ва ўсё гэта не ўлазіла, калі б ён не рабіў гэта побач са школай і дзіцячым садам", — патлумачыла жанчына. 

Суд 13 снежня прызнаў мужчыну вінаватым у хуліганстве і аштрафаваў яго на 920 рублёў (40 базавых велічыняў). Прысуд не набыў законную моц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі