У Баранавічах Лукашэнка гаварыў пра мадэрнізацыю беларускага войска (відэа)

У панядзелак кіраўнік дзяржавы наведаў 61-ю знішчальную авіяцыйную базу. Аляксандра Лукашэнку праінфармавалі пра арганізацыю баявога дзяжурства ва Узброеных сілах, перспектывы развіцця Ваенна-паветраных сілаў і войскаў Супрацьпаветранай абароны.


"У бліжэйшы час мы вельмі сур'ёзна праверым на боегатоўнасць нашыя Узброеныя сілы", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Интерфакс-Запад".

Лукашэнка лічыць магчымым мадэрнізацыю і аднаўленне некаторых узораў узбраення і вайсковай тэхнікі, ды заклікаў не спяшацца з вывадам са складу Ваенна-паветраных сілаў і войскаў Супрацьпаветранай абароны самалётаў Су-27.



"Дапусцім, ці трэба нам Су-27 — вельмі магутны і дарагі самалёт, — кажа Лукашэнка. — У нас іх два дзясяткі. Я выказаўся за тое, што нам трэба падумаць і захаваць гэтыя самалёты на нейкі, дапусцім, пагражальны перыяд, як бы гэта дорага ні было... Гэта значыць, зыходзячы з вопыту войнаў на арабскай дузе, нам не трэба спяшацца выводзіць з сістэмы абароны нашай дзяржавы нейкія віды тэхнікі".
 

Да прыезду Лукашэнкі ў Баранавічах пастралялі сабак
 


Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі