У Барысаве следчага падазраюць у фальсіфікацыі доказаў
У Барысаве следчага падазраюць у фальсіфікацыі доказаў. Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч распачаў крымінальную справу, інфармуе ў Telegram прэс-служба СК. Следчы працуе ў Барысаўскім раённым аддзеле. Галоўнае ўпраўленне працэсуальнага кантроля СК правяло праверку яго дзейнасці, былі праведзеныя экспертызы. Толькі пасля гэтага распачалі крымінальную справу па артыкуле "Фальсіфікацыя доказаў" (ч. 2 арт. 395 КК). Аднак канчатковую прававую ацэнку дадуць па выніках расследавання.
Прэс-служба СК інфармуе, што "прынцыповая пазіцыя кіраўніцтва... застаецца нязменнай", яна накіравана на "жорсткае і поўнае выкараненне супрацьпраўных з'яў ва ўласных шэрагах".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.