У Беларусь прыедзе місія МВФ
У Беларусь прыедзе місія Міжнароднага валютнага фонду. Яна будзе працаваць у нашай краіне з 19 да 30 сакавіка. Місія — планавая, паведамляе БЕЛТА.
Група супрацоўнікаў МВФ будзе знаёміцца з эканамічнай і фінансавай інфармацыяй, абмяркоўваць ва ўладных структурах магчымыя змены ў эканоміцы, а таксама эканамічную палітыку.
У 2009 годзе Беларусь атрымала крэдытную дапамогу МВФ — 3,5 млрд долараў.
Вясной 2019-га тагачасны міністр эканомікі Дзмітрый Крутой пабачыў новы паварот у кантактах Беларусі з МВФ. Працяглы час наша краіна спрабавала атрымаць крэдыт, але ў фондзе ставілі ўмовы: павышэнне жыллёва-камунальных тарыфаў і прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў. Аднак Крутой тады заявіў, што пытанні ўжо "не абмяркоўваюцца і не будуць прымяняцца".
У кастрычніку-лістападзе 2019-га ў Беларусі працавала місія МВФ, якая знаёмілася з сітуацыяй у эканоміцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.