У Беларусь прыедзе спецдакладчык ПАСЕ Андрэа Рыгоні

Спецдакладчык па Беларусі па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні прыедзе ў Мінск 7 чэрвеня.
Як паведамляе БЕЛТА, Рыгоні сустрэнецца з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў, міністрамі замежных спраў і юстыцыі, а таксама прыме ўдзел у адкрыцці інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў беларускай сталіцы.

Нагадаем, што напрыканцы траўня паліткамісія ПАСЕ прагаласавала за вяртанне Беларусі статуса спецыяльна запрошанай. Канчатковае рашэнне будзе прымацца на чарговай сесіі асамблеі ў канцы чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі