У Беларусь прылятае намеснік дзяржсакратара ЗША Дэвід Хэйл
17 верасня ў Беларусь з візітам прыбудзе намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных справах Дэвід Хэйл. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністрства замежных спраў.
У яго запланаваныя сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. "Бакі абмяркуюць пытанні беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальнай бяспекі", — адзначаюць у прэс-служба МЗС.
29 жніўня ў Беларусь з візітам прыязджаў Джон Болтан — дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы. Неўзабаве пасля гэтага візіту, 10 верасня, Дональд Трамп звольніў Болтана, заявіўшы, што не згодны з многімі яго прапановамі.
#Глаз для @beltanews: ожидается визит в #Беларусь заместителя Государственного секретаря США по политическим вопросам Дэвида Хэйла @StateDept. Программой пребывания запланированы встреча на высшем уровне и переговоры с главой #МИД #Макеем https://t.co/oOOkMEx3O3 pic.twitter.com/d2SjNG5pSg
— МИД Беларуси (@BelarusMID) September 16, 2019
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.