У Беларусь прыязджаюць расійскія інструктары па беспілотніках
Дрон
У Беларусь прыязджаюць расійскія інструктары, каб навучаць працы з беспілотнікамі, піша ўкраінскі Цэнтр нацыйнага супраціву са спасылкай на беларускіх партызан. Інструктары прыбываюць у воінскую частку, размешчаную ў Брэсцкай вобласці, вынікае з іх дадзеных.
"Асноўным іх заданнем з'яўляецца падрыхтоўка аператараў БПЛА. У цэнтры ўжо эксплуатуюцца расійскія беспілотныя авіяцыйныя сістэмы розных мадыфікацый Supercam S100, S150, S350", — гаворыцца ў паведамленні.
У Цэнтра нацыйнага супраціву адзначаюць, што пасля расіяне могуць ажыццяўляць вярбоўку вайскоўцаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у шэрагі сваёй арміі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.