У Беларусь прыйдзе каспійская нафта?
Праект паставак нафты з Каспійскага рэгіёна цяпер абмяркоўваюць Беларусь і Азербайджан. Пра гэта 25 траўня паведаміў амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Алі Тэймур-аглы Нагіеў. Нагіеў: "Спецыялісты гэтую тэму абмяркоўваюць. Пачынаючы з Міністэрства прамысловасці Азербайджана, якое ў першую чаргу гэтай справай займаецца. Міністэрства эканомікі, Нафтавая карпарацыя Азербайджана і беларускія адмыслоўцы. Я агучваю пазіцыю Азербайджана: тут ніякіх пытанняў няма, трэба прыйсці да кропак судакранання, якія эканамічна выгадныя і для Беларусі, і для Азербайджана".
Пытанне паставак энэргарэсурсаў у Беларусь з Азербайджана разглядаецца даўно. Амбасадар спадзяецца, што прэзідэнты Азербайджана і Беларусі хуткім часам змогуць дамовіцца па гэтым пытанні.
Пытанне паставак энэргарэсурсаў у Беларусь з Азербайджана разглядаецца даўно. Амбасадар спадзяецца, што прэзідэнты Азербайджана і Беларусі хуткім часам змогуць дамовіцца па гэтым пытанні.