У Беларусі абмежавалі доступ да сайта, якога няма

Пракуроры правільна адрас напісаць не змаглі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пракуроры правільна адрас напісаць не змаглі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі абмежавалі доступ да сайта, якога няма. Як паведамляе prokuratura.gov.by, пракурор Брэсцкай вобласці вынес пастанову аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурса flirck.com. Падставай для гэтага сталі "шматлікія парушэнні" закона аб СМІ.

"На пазначаным партале неаднаразова друкавалася Інфармацыя, якая відавочна негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў", — піша служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Верагодна, у пракуратуры зрабілі памылку, паколькі згаданы сайт не існуе. Мяркуецца, што пракуроры насамрэч маюць прэтэнзіі да фотахостынгу flickr.com, але правільна адрас напісаць не змаглі. Такое ў іх здараецца не ўпершыню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі