У Беларусі сёлета абмежавалі доступ да 26 сайтаў
Пра гэта заявіла міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
У Беларусі сёлета быў абмежаваны доступ да 26 інтэрнэт-рэсурсаў. Аднавілі ж доступ толькі да 2 сайтаў, уладальнікі якіх выправілі дапушчаныя парушэнні. Пра гэта 30 чэрвеня заявіла журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
Яна нагадала, што нядаўна быў абмежаваны доступ да 5 інтэрнэт-рэсурсаў, якія выкарыстоўваліся для незаконнай рэкламы лекаў. Паводле слоў Ананіч, іх уладальнікі не звяртаюцца з просьбай аднавіць доступ да сайтаў, а значыць разумеюць, што парушылі закон. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.
Міністр падкрэсліла, што Міністэрства інфармацыі нацэльвае ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў на адказны падыход да паводзінаў у інфармацыйнай прасторы.
Фота: Fotolia