У Беларусі адкрылі дэпазітаў на "сямейны капітал" на 460 мільёнаў долараў

У Беларусі адкрылі дэпазітаў на "сямейны капітал" на 460 мільёнаў долараў

У Беларусі на 1 снежня 2017-га адкрылі дэпазітаў на "сямейны капітал" на 460,44 млн долараў. Грамадзянамі адкрытыя ў Беларусбанку 46044 дэпазітныя рахункі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Як вядома, мера доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем'яў дзейнічае ў нашай краіне з 1 студзеня 2015 года. Сям'я атрымлівае 10 тысяч долараў ЗША пры нараджэнні (усынаўленні) трэцяга і наступных дзяцей. Аднак гэтыя грошы на рукі не выдаюцца, яны захоўваюцца на дэпазіце 18 гадоў. "Сямейны капітал" можна будзе выкарыстаць найперш на паляпшэнне жыллёвых умоў, на атрыманне адукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі