У Беларусі адмянілі мінімальны спажывецкі бюджэт

У Беларусі адмянілі мінімальны спажывецкі бюджэт

У Беларусі адмяняецца мінімальны спажывецкі бюджэт (МСБ) і будзе выкарыстоўвацца толькі бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ). Гэта прадугледжана законам №98-З "Аб змене законаў па пытаннях сацыяльных нарматываў і мінімальнай заработнай платы", які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 траўня. 

"Выкарыстанне аднаго сацыяльнага нарматыву дазволіць забяспечыць аднастайны падыход для вызначэння выплат сацыяльнага характару, іншых абавязацельстваў дзяржавы, а таксама крытэрыю прадастаўлення асобных відаў дзярждапамогі", — патлумачылі агенцтву БЕЛТА ў Мінпрацы.

Акрамя таго дакумент удакладняе парадак вызначэння і фарміравання бюджэту пражытковага мінімуму.

З пераліку сацыяльна-дэмаграфічных груп выключылі групу "студэнты", бо ў яе на сёння адсутнічаюць узроставыя рамкі. У Мінпрацы кажуць, што для студэнтаў, якія навучаюцца на дзённай форме, памер стыпендым вызначаны "ў суме, кратнай велічыні БПМ для працаздольнага насельніцтва. Віды дзяржаўнай падтрымкі студэнтам аказваюцца не ў сувязі з іх статусам, а па іншых падставах, якія дзейнічаюць для насельніцтва ў цэлым".

Тэрміны перагляду складу і структуры БПМ паменшаныя з пяці гадоў да трох. 

Таксама змяняецца парадак вызначэння памеру месячнага мінімальнага заробку. Пры вызначэнні яе велічыні павялічваецца роля рэспубліканскіх аб'яднанняў наймальнікаў і прафсаюзаў. Прапановы Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях будуць улічвацца пры вызначэнні ўрадам з 1 студзеня памеру месячнага мінімальнага заробку.

Гарантаваны ўзровень мінімальнага заробку будзе не ніжэй за 30% ад прагнознага мінімальнага заробку па краіне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі