У Беларусі адзначаецца Дзень незалежнасці
Сёння ў сталіцы пройдзе ваенны парад і маладзёжна-спартыўнае шэсце (пачатак а 11-й гадзіне на праспекце Пераможцаў).
Галоўнае дзяржаўнае свята прыпадае на 3 ліпеня ад 1997 года. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў. Рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня было прынята на рэферэндуме 1996-га. Да таго часу ён адзначаўся 27 ліпеня — у гэты дзень у 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Дэмакратычныя сілы традыцыйна адзначаюць Дзень Волі 25 сакавіка — у 1918 годзе ў Мінску Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны.
Увечары ў сераду каля стэлы "Мінск — горад-герой" пройдзе гала-канцэрт "Квітней, мая Беларусь" (пачатак — а 21-й гадзіне). На 23-ю гадзіну запланаваная агульнарэспубліканская акцыя "Спяваем гімн разам" і святочны салют.
Лукашэнка на каленях цалаваў дзяржаўны сцяг, а Домрачава прысягала (відэа)
Фота — ria.ru