У Беларусі анансавалі маштабную праверку міжгародніх маршрутак

Падаткавікі абяцаюць праверкі ў бліжэйшы час / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Падаткавікі абяцаюць праверкі ў бліжэйшы час / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

У Беларусі анансавалі маштабную праверку міжгародніх маршрутак. Улады спасылаюцца на шматлікія скаргі і паведамленні пра парушэнні, якія дапускаюць перавозчыкі. Міністэрства па падатках і зборах сцвярджае, што яны паступаюць і ад грамадзян, і ад юрыдычных асоб, а таксама "ад дзяржаўных і праваахоўных органаў". У асноўным гэта звесткі пра "парушэнні парадку прыёму сродкаў плацяжу пры аказанні паслуг па перавозцы пасажыраў, адсутнасці неабходнага касавага абсталявання, здзяйсненне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці".

"Маштабныя кантрольныя мерапрыемствы" пройдуць ужо ў бліжэйшы час з удзелам падаткавікоў, даішнікаў і транспартнай інспекцыі.

Чыноўнікі загаварылі пра праверкі пасля жахлівай аварыі пад Смалявічамі з удзелам маршруткі, у якой загінулі 11 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі