У жахлівай аварыі пад Смалявічамі загінулі дзве шматдзетныя маці

На месцы аварыі / t.me/pressmvd/
На месцы аварыі / t.me/pressmvd/

У жахлівай аварыі пад Смалявічамі загінулі дзве шматдзетныя маці, піша mlyn.by. Абедзве працавалі ў адной з гаспадарак Мінскага раёна, жылі ў суседніх пяціпавярховіках у Зарэчным. Адна з жанчын была маці-адзіночкай. Дзяцей іншай будзе даглядаць муж. У шматдзетнай сям'і ў вёсцы Пекалін загінулі брат і сястра, якім было 15 і 22 гады адпаведна.

20 лютага пад Смалявічамі адбылося лабавое сутыкненне грузавіка МАЗ і маршруткі, загінулі 11 чалавек, яшчэ 9 шпіталізавалі. Усіх пацярпелых у аўтааварыі пасля стабілізацыі стану перавялі ў мінскія лякарні.

Следча-аператыўная група высвятляе прычыны, якія маглі паспрыяць ДТЗ. Папярэдне лічыцца, што хуткасны рэжым кіроўцы не парушалі (кіроўца маршруткі загінуў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі