У Беларусі анансавалі прыняццё дакументаў, якія палепшаць дзелавы клімат
У Беларусі анансавалі прыняццё дакументаў, якія накіраваныя на далейшае паляпшэнне дзелавога клімату. Яны абмяркоўваліся ў аўторак на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын пакуль не раскрыў падрабязнасці. Паводле яго слоў, у бліжэйшы час у дакументах зробяць праўкі і яны будуць апублікаваныя, інфармуе БЕЛТА.
"Канцэптуальна тыя асноўныя рэчы, якія ў іх выкладзены, кіраўніком дзяржавы падтрыманыя", — адзначыў Турчын.
Першы віцэ-прэм'ер таксама сказаў, што на нарадзе ішла гаворка пра інвестыцыйную прывабнасць Беларусі.