У Беларусі чакаецца пахаладанне

Вясной у Беларусі / З архіва Еўрарадыё
Вясной у Беларусі / З архіва Еўрарадыё

Уначы ў пятніцу, 26 траўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. У дзённыя гадзіны месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +8 да +14 градусаў (у Мінску — ад +11 да +13), удзень — ад +21 да +27 (у сталіцы — 23-25 цяпла).

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў суботу ў нашай краіне пачнецца пахаладанне. Уначы будзе ад +4 да +14 градусаў, у дзённыя гадзіны — не больш за +21 градус. У нядзелю і панядзелак у начныя гадзіны месцамі не выключаюць нават замаразкі. Аднак пахаладанне будзе нядоўгім.

У Беларусі чакаецца пахаладанне
vk.com/belgidromet
У Беларусі чакаецца пахаладанне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі