У Беларусі даражэе хлеб і дзіцячае харчаванне
У Беларусі вырастуць цэны на хлеб, хлебабулачныя вырабы і дзіцячае харчаванне. Адпаведнае рашэнне ўзгадніла камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Цэны на дзіцячае харчаванне дазволена падняць да 4% адносна цэн 28 лютага 2021 года, хлеб і хлебабулачныя вырабы — да 4,9%. дазвол дадзены юрыдычным асобам усіх формаў уласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам.
Падаражанне тлумачаць ростам кошту асноўнай сыравіны, дапаможных матэрыялаў і тарыфаў на энерганосьбіты і паліва, што ў сабекошце хлебабулачнай прадукцыі складае 50-60%.
Кошты могуць быць павышаныя да 30 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.