У Беларусі хочуць мадэрнізаваць сістэму аплаты працы
Яна закране аплату працы работнікаў бюджэтных арганізацый.
Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік.
Грушнік: "Мы будзем пераходзіць ад цэнтралізаванай да дэцэнтралізаванай сістэмы аплаты працы ў бюджэтным сектары эканомікі. Бюджэтны заробак будзе складацца з дзвюх частак: тое, што будзе даваць дзяржава праз тарыфную стаўку першага разраду, і тое, што праз свае нарматыўныя акты рэспубліканскі орган дзяржкіравання вызначыць для кожнага канкрэтнага работніка ў залежнасці ад эфектыўнасці яго працы".
Усе матэрыялы па новаўвядзенні павінны быць пададзеныя ўраду да канца першага паўгоддзя.
Фота — БелТА