У Беларусі істотна скараціўся набор у праваслаўныя навучальныя ўстановы

У Беларусі істотна скараціўся набор у праваслаўныя навучальныя ўстановы

У Беларусі істотна скараціўся набор у праваслаўныя дкхоўныя навучальныя ўстановы. Калі ў 2019 годзе туды паступіла 459 чалавек, то ў 2020-м — 389, а ў 2021-м — 250 чалавек.

Колькасць студэнтаў духоўных навучальных устаноў скарацілася з 1384 чалавек (на 2019 год) да 1086 чалавек (на 2021-ы).

"Вось гэта і ёсць рэакцыя моладзі на палітыку мінскіх мітрапалітаў, піша ў Facebook расійскі рэлігійны і грамадскі дзеяч Андрэй Кураеў. — Амаль у два разы стала менш тых, хто хацеў бы звязаць з імі свае лёсы".

Кіраўніцтва Праваслаўнай Царквы ў Беларусі не асудзіла гвалт сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў. Больш таго, пачалі высылаць у правінцыю святароў, якія мелі іншы погляд. У адстаўку быў адпраўлены архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Афіцыйна гэта патлумачылі "станам здароўя". Ён якраз адкрыта і неаднаразова асуджаў гвалт з боку сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі