У Беларусі істотна ўзрасла завінавачанасць па заробках
Цягам апошніх месяцаў яна расла літаральна ў геаметрычнай прагрэсіі.
510 арганізацый Беларусі на 1 сакавіка мелі завінавачанасці па заробках — грошы не атрымалі 87,3 тысячы чалавек, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. Усяго на пачатак гэтага месяца не выплацілі заробкаў на 300,6 мільярда рублёў або 1,7% ад фонду заробкаў за студзень. Завінавачанасць ёсць ва ўсіх рэгіёнах і ў Мінску.
Адметна, што ў апошнія месяцы праблемы з выплатай заробкаў абвастрыліся і запазычанасць расце літаральна ў геаметрычнай прагрэсіі. На 1 студзеня завінавачанасць была ў 20 арганізацыях краіны ўсяго перад 3 тысячамі работнікаў, праз месяц, 1 лютага своечасова разлічыцца з супрацоўнікамі не змаглі ўжо 277 арганізацый, а колькасць работнікаў, якім вінаватыя грошы, узрасла да 49,3 тысячы чалавек. Цяпер завінавачанасць вырасла яшчэ прыкладна ўдвая.