У Беларусі каля чвэрці сельгаспрадпрыемстваў з'яўляюцца стратнымі
У Беларусі каля чвэрці сельгаспрадпрыемстваў з'яўляюцца стратнымі. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Паводле яго слоў, на 1 верасня стратнымі былі 348 сельгаспрадпрыемстваў, або 24% ад усёй колькасці. Яны ёсць і ў перапрацоўчай прамысловасці: пяць з 40 — малакаперапрацоўчых, 10 з 23 — мясаперапрацоўчых, інфармуе БелаПАН.
Міністр адзначыў, што выручка ад рэалізацыі прадукцыі па выніках васьмі месяцаў вырасла на 4,8%, а рэнтабельнасць продажу склала 3,2%. "З дапамогай раней прынятых прэзідэнтам нарматыўных дакументаў мы зможам вырашыць праблемы неплацежаздольнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў", — лічыць Заяц.