У Беларусі медагляд зрабілі абавязковым для ўсіх
У Беларусі з 1 студзеня медагляд зрабілі абавязковым, нават калі няма скаргаў на здароўе. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
У Мінздароўя заяўляюць, што гэтая мера накіраваная на прапаганду здаровага ладу жыцця, ранняе выяўленне фактараў рызыкі і перадухілення цяжкіх захворванняў.
Займацца медаглядамі будуць дактары па месцы жыхарства. Праходзіць іх мусяць усе — ад дзяцей да людзей сталага ўзросту.
На праходжанне медагляду даецца "права аднаго дня". Дактары будуць выдаваць даведкі, што пацыент прайшоў дыспансерызацыю і ў гэты дзень знаходзіўся ў паліклініцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.