Хутка і на адчапіся. Доктар Салавей пра абавязковы медагляд у Беларусі

На прыёме ў доктара / pexels.com
На прыёме ў доктара / pexels.com

“Медыцыну зводзяць да 20 стагоддзя: глянуў — быццам і здаровы”, — так каментуе Еўрарадыё доктар Станіслаў Салавей навіну пра абавязковыя медагляды, якія цяпер павінны праходзіць усе беларусы. Медык нагадвае, што ў краіне вельмі адчуваецца дэфіцыт кадраў. На лекараў, якія працягваюць працаваць, кладзецца і без таго велізарная нагрузка.

Быстро и на отвали. Доктор Соловей про обязательный медосмотр в Беларуси
Станіслаў Салавей / "Cалідарнасць"

“Атрымліваецца, што на іх цяпер вешаецца абавязак агляду ўсіх грамадзян нашай краіны, татальна ўсімі дактарамі са справаздачнасцю — паспрабуйце не зрабіць. Добра. Частка людзей не пражывае па месцы прапіскі, не ходзіць у паліклінікі, таму што ім нічога не баліць. Што, дактары іх будуць лавіць на вуліцы ці вышукваць з міліцыяй, каб яны прайшлі прафмедагляд? Не. Атрымліваецца, дактары будуць вінаватыя ў зрывах прафмедаглядаў, хоць няма механізму, як прымусіць чалавека прыйсці ў паліклініку, калі ён гэтага не хоча. Гэта першы падводны камень.

Другі падводны камень: калі вельмі вялікая нагрузка, у цябе становіцца вельмі мала часу на дэталёвы аналіз пацыента. Атрымліваецца, мэта падчас дыспансерызацыі — знайсці сярод усіх людзей тых, якія на штосьці хварэюць, то бок прасеяць праз сіта. Пры высокай нагрузцы гэта будзе вельмі хутка і з высокай доляй верагоднасці на адчапіся. Усё нібыта “выдатна”, толькі б не прызначаць ніякіх дадатковых абследаванняў”.


Прыём ператвараецца ў птушачку “здаровы”

У Мінздароўя заяўляюць, што новаўвядзенне накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця, ранняе выяўленне фактараў рызыкі і прадухілення цяжкіх захворванняў. Станіслаў Салавей з гэтым не згодны. Паводле яго, медагляды будуць праводзіцца па прынцыпе: калі доктара нічога не насцярожвае, ён можа не адпраўляць пацыента на аналізы крыві і мачы, ЭКГ і гэтак далей. Гэта значыць, атрымліваецца, калі лекар на вока вызначае, што з пацыентам усё нармальна — можна далей не абследавацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі