У Беларусі могуць увесці пакаранне за абразу настаўнікаў

У Беларусі могуць увесці пакаранне за абразу настаўнікаў

У Беларусі могуць увесці пакаранне за абразу настаўнікаў. За аснову возьмуць досвед Казахстана, дзе вучняў прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці. Пра гэта ў сераду падчас наведвання педагагічнага каледжу ў Ваўкавыску заявіла намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс, паведамляе тэлеканал АНТ.

Чупрыс падкрэсліла неабходнасць узмацнення прававой абароны настаўнікаў, паколькі пачасціліся выпадкі "недастойных паводзін" вучняў. Напрыклад, у Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях можа з'явіцца артыкул за абразу педагога.

"Апошнім часам адбываецца нямала падзей негатыўнага характару, калі вучні спрабуюць ціснуць на педагога, а часам і абражаюць яго, цытуе словы намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта БЕЛТА. — Грамадству неабходна стаць на абарону настаўніка".

Падчас паездкі ў Ваўкавыск Чупрыс выказалася і пра заробкі бюджэтнікаў. Паводле яе слоў, Адміністрацыя прэзідэнта адсочвае сітуацыю, а асобныя выпадкі з "перакосамі" ў налічэнні заробкаў адбыліся з-за няправільных падлікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі