У Беларусі набывае моц закон аб падатковым кансультаванні
У Беларусі пачаў дзейнічаць указ “Аб падатковым кансультаванні”. Як паведамляе БЕЛТА са спасылка на Міністэрства падаткаў у збораў, дакумент прадугледжвае ўвядзенне прафесійнага інстытуту пасярэднікаў паміж бізнэсам і падатковымі органамі. У нашай краіне з’явяцца падатковыя кансультанты — яны будуць абараняць бізнэс ад памылак і парушэнняў. Наяўнасць такіх кансультантаў павінна таксама знізіць карупцыйныя рызыкі.
Каб стаць падатковым кансультантам, трэба здаць спецыяльны кваліфікацыйны экзамен і атрымаць адпаведны атэстат. Права аказваць паслугі ў сферы падатковага кансультавання змогуць індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама камерцыйныя арганізацыі, якія маюць у сваім штаце не меней за аднаго падатковага кансультанта.