У Беларусі налічылі 11,3 млн абанентаў сотавай сувязі
Сотавай рухомай электрасувяззю ахоплена 97,9% тэрыторыі нашай краіны.
Агульная колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі ў Беларусі на 1 ліпеня складала 11,3 млн. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Агульная колькасць абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі за першае паўгоддзе 2015-га скарацілася — летась яна дасягала 11,4 млн. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што некаторыя беларусы валодаюць SIM-картамі некалькіх аператараў.
Сотавай рухомай электрасувяззю ахоплена 97,9% тэрыторыі нашай краіны. Сёлета колькасць базавых станцый стандарту UMTS павялічылася на 154 і цяпер склала больш за 6,5 тыс.
Нагадаем, што на сённяшні дзень у Беларусі дзейнічаюць тры аператары сотавай сувязі — Life:), "МТС" і velcom.
Фота: Fotolia