У Беларусі налічылі 432 тысячы ўдзельнікаў навагодніх мерапрыемстваў

На вуліцах беларускай сталіцы святкавалі 80 тысяч чалавек.



Як адзначае БЕЛТА, за грамадскім парадкам сачылі тысячы міліцыянтаў і байцоў унутраных войскаў. У гэтыя дні яны нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме. Аднак навагодняя ноч атрымалася дастаткова спакойнай. Праўда, без няшчасных выпадкаў не абышлося. Ад піратэхнікі пацярпелі і звярнуліся ў медустановы 7 чалавек, сярод іх — двое непаўналетніх. Гэта, дарэчы, менш, чым было год таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі