У Беларусі пабудуюць пункт захавання радыеактыўных адходаў АЭС

У Беларусі пабудуюць пункт захавання радыеактыўных адходаў АЭС

У Беларусі пабудуюць пункт захавання радыеактыўных адходаў Астравецкай АЭС, якія з’явяцца ў працэсе яе эксплуатацыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэнерга. Адзначаецца, што на сённяшні дзень праводзяцца даследаванні, неабходныя для збудавання згаданага пункта. Таксама распрацоўваецца канцэптуальны праект аб’екта, рэкамендацыі па стварэнні агульнай сістэмы абарончых бар’ераў сховішча для забеспячэння іх бяспечнага захоўвання.

Мінэнерга падкрэслівае, што на згаданым аб’екце не збіраюцца захоўваць высокаактыўныя радыеактыўныя адходы. “Збудаванне дадзенага пункта дазволіць ізаляваць радыеактыўныя адходы АЭС і прадухіліць іх магчымы негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе”, — адзначае Міністэрства энергетыкі Беларусі.

Як вядома, першы энергаблок Астравецкай АЭС плануецца запусціць у 2019 годзе, другі — у 2020 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі