У Беларусі пачалі выпуск горкай настойкі "Лінія Сталіна" (фота)
Брэнд запусціў Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод "Аквадзіў". Як інфармуе nn.by, настойка была выпушчаная да 70-годдзя стварэння абарончага ўмацавання, на месцы якога цяпер адкрыты музей з аналагічнай назвай. Пакуль "Лінія Сталіна" распаўсюджваецца толькі ў Мінскай вобласці. З іншых рэгіёнаў, кажуць вытворцы, не было замоваў. Начальнік аддзела маркетынгу "МСГЗ-"Аквадзіў" Віталь Яворскі кажа, што была выпушчаная невялікая партыя настойкі. Надалей яна, можа, і ўвогуле будзе знятая з вытворчасці.
Фота: nn.by
Фота: nn.by