У Беларусі падрыхтавалі праект павышэння заробкаў бюджэтнікаў

У Беларусі падрыхтавалі праект павышэння заробкаў бюджэтнікаў

У Беларусі падрыхтавалі праект павышэння заробкаў нізкааплатным катэгорыям бюджэтнікаў. Пра гэта стала вядома па выніках абмеркавання гэтага пытання старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Міхаілам Ордам і ўрадам. Орда адзначыў, што “мінімальны сацыяльны стандарт у аплаце працы павінен быць забяспечаны кожнаму добрасумленнаму работніку”. Паколькі заробкі некаторых катэгорый работнікаў бюджэтнай сферы не дацягваюць да мінімальнай зарплаты, ім даплачваюць да гэтага ўзроўню.

Як інфармуе БЕЛТА, пытанне павышэння заробкаў нізкааплатным катэгорыям бюджэтнікаў прапрацоўваецца ва ўрадзе. Праект нарматыўнага дакумента цяпер праходзіць узгадненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі