У Беларусі пакуль не было ананімных донараў полавых клетак

У Беларусі пакуль не было ананімных донараў полавых клетак

Людзей, ахвочых стаць донарамі полавых клетак, у Беларусі адзінкі. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавёў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Маці і дзіця" Канстанцін Вільчук.

І нават з гэтага ліку адбываецца адсеў пасля медабследавання. "Паводле заканадаўства донарам сперматазоідаў можа быць мужчына ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў, які не мае медыцынскіх супрацьпаказанняў да донарства (сперматазоідаў) і прайшоў медыцынскі агляд. Донарам яйцаклетак можа быць 18-35-гадовая жанчына, якая мае дзіця, у якой таксама няма супрацьпаказанняў да донарства (яйцаклетак), і толькі пасля медагляду. Асоба, якая ўчыніла цяжкае, асабліва цяжкае злачынства супраць чалавека, у якасці донара не разглядаецца", — удакладніў спецыяліст.

Па словах Вільчука, у цэнтры "Маці і дзіця" пакуль што мелі справу толькі з неананімнымі донарамі. Імі могуць выступаць толькі сваякі. Як правіла, гэта былі брат або сястра. 

Ананімных донараў пацыенты падбіраюць сабе ў замежных каталогах. Іх біяматэрыял з неабходнымі дакументамі дастаўляюць у цэнтр кур'еры. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі