У Беларусі памяншаецца колькасць самагубстваў

У Беларусі колькасць самагубстваў паменшылася на 3,2% — з 1.421 выпадка за першую палову 2008 года да 1.376 выпадкаў за адпаведны перыяд 2009 г. Пра гэта паведаміла галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Святлана Занская.

Паводле яе слоў, сярод гарадскіх жыхароў за гэты перыяд колькасць суіцыдаў паменшылася на 5,4% — з 727 да 688, сярод сельскіх на 0,9% — з 694 да 688 выпадкаў.
Галоўны псіхіятр паведаміла, што колькасць суіцыдаў сярод дзяцей знізілася з дзевяці за шэсць месяцаў 2008 года да шасці — у 2009-м (па адным у Брэсцкай і Гомельскай і па два ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі