У Беларусі праходзіць “Фэст экскурсаводаў”

У Беларусі праходзіць “Фэст экскурсаводаў”

У Беларусі ў гэтыя выходныя праходзіць “Фэст экскурсаводаў”. Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка. У межах “Фэста” арганізуюцца разнастайныя  экскурсіі па ўсёй краіне.

Сёлета “Фэст” ладзяць у дзясяты раз. За гады існавання ён значна пашырыўся і выклікаў вялікую цікаўнасць у наведнікаў. Адбыліся сотні экскурсіяў, да якіх далучыліся тысячы людзей. Гісторыкі і краязнаўцы, якія праводзяць свае вандроўкі, імкнуцца падзяліцца ведамі пра Беларусь і яе мясціны.

У рамках “Фэста экскурсаводаў” можна наведаць беларускія замкі і палацы, а таксама заняпалыя сядзібы і невялічкія дамкі, якія ствараюць каларыт роднага краю. Літаратурныя вандроўкі, храмавыя экскурсіі, роварныя маршруты таксама адбываюцца ў рамках фэста.

Усе вандроўкі “Фэста экскурсаводаў” адбываюцца бясплатна. Гэта дае магчымасць не толькі лёгка далучыцца да імпрэзы, але і замовіць пазней экскурсію ў пэўнага гіда ўжо на камерцыйнай аснове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі