У Беларусі правераць працу ўсіх медыцынскіх цэнтраў
Прычына — смерць 23-гадовай жыхаркі Гродна Юліі Кубаравай падчас пластычнай аперацыі ў "Экамедcэрвісы".
Праверкі мусяць прайсці да канца траўня. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
Нагадаем, па факце смерці Юліі Кубаравай Міністэрства аховы здароўя правяло службовае расследаванне, былі выяўленыя грубыя парушэнні аказання меддапамогі, што і стала прычынай трагедыі. Тым часам Следчым камітэтам была распачатая крымінальная справа па артыкуле "Службовая халатнасць", затрыманыя пяць чалавек — дырэктарка медцэнтра, анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, дзве медсястры і хірург, які рабіў аперацыю па карэкцыі носа Юліі Кубаравай. Затрыманыя медыкі "актыўна супрацоўнічаюць са следствам".