У Беларусі рабочы дзень з 4 ліпеня пераносіцца на 12 ліпеня
Беларусы адпачнуць чатыры дні запар. Такое рашэнне прыняў Савет міністраў.
Як вядома, у чацвер, 3 ліпеня, адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Выхаднымі будуць таксама пятніца, субота і нядзеля. На працу давядзецца выходзіць у панядзелак, 7 ліпеня.
Наступны працоўны тыдзень будзе даўжэйшы за звычайны — у суботу, 12 ліпеня, давядзецца адпрацоўваць за пятніцу, 4-га, інфармуе БЕЛТА.
Фота — ria.ru