У Беларусі расце колькасць рэцыдыўных злачынстваў

За пяць месяцаў 2009 года колькасць злачынстваў, учыненых асобамі з нязнятай непагашанай судзімасцю, вырасла ў Беларусі на 39,9%, канстатуе БелаПАН. Найбольшая ўдзельная вага такіх злачынстваў зарэгістраваная ў Гродзенскай (46,8%) і Мінскай (43,9%) абласцях. Асобы з судзімасцямі здзейснілі больш за 27% забойстваў ад ліку зарэгістраваных, 47% крадзяжоў, больш за 50% рабаванняў і разбояў, учынілі амаль 27% цяжкіх целавых пашкоджанняў.

У Гомельскай вобласці за пяць месяцаў гэтага года асобы, якія парушалі Крымінальны кодэкс два і больш разоў, здзейснілі амаль 1500 злачынстваў, тыя, хто мае судзімасць, — звыш 2.600 злачынстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі