У Беларусі распачалі крымінальную справу на расійскага блогера Яўгена Савіна

У Беларусі распачалі крымінальную справу на расійскага блогера Яўгена Савіна

У Беларусі распачалі крымінальную справу на расійскага блогера, спартыўнага менеджара і былога футбаліста Яўгена Савіна. Пра гэта ён расказаў novayagazeta.eu.

"У мінулым годзе ў мяне быў выпуск пра Беларусь — аб тым, што гульцоў за падтрымку пратэстаў супраць Лукашэнкі выганялі са зборнай, клубам пагражалі, збівалі фанатаў, — кажа Савін. — Нядаўна мой юрыст распавёў, што на мяне завялі крымінальную справу, па якой мне пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі".

У лютым 2021-га ў адным з інтэрв'ю ён расказаў, што ў Беларусі запалохалі гульца БАТЭ Станіслава Драгуна.

У красавіку сёлета Яўген Савін выклаў на сваім YouTube-канале "Красава" ролік, у якім украінскія футбалісты выказваліся пра вайну з Расіяй. Пасля гэтага ўзніклі праблемы ў футбольнага клуба, які выступае ў другой лізе расійскага чэмпіянату і якім валодае Савін. Блогер ужо з'ехаў з Расіі. За ім можа з'ехаць і яго каманда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі