У Беларусі скароцяць напалову прадпрыемствы гарбарнай галіны (відэа)

На Мінскім вытворчым гарбарным аб'яднанні Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што ўся скураная сыравіна, якая вырабляецца ў краіне, павінна перапрацоўвацца на беларускіх прадпрыемствах. Было заяўлена, што ў нашай краіне на працягу двух гадоў цалкам мадэрнізуюць прадпрыемствы гарбарнай галіны. Пры гэтым іх колькасць плануюць скараціць у два разы, інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнка расказаў работнікам гарбарнага аб'яднання пра падзеі ва Украіне. Між іншым, ён адзначыў, што Беларусь зацікаўленая ў тым, каб не было эскалацыі канфлікту ва Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі