У Беларусі спісы дармаедаў падрыхтуюць да 1 ліпеня 2016 года

Спісы дармаедаў (асобаў, якія не ўдзельнічаюць у фінансавнні дзяржвыдаткаў) у Беларусі будуць падрыхтаваныя да 1 ліпеня 2016 года. Менавіта тады іх атрымаюць падаткавікі. Пра гэта паведаміла Галіна Гурыновіч, намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску.

Паводле яе слоў, на сённяшні дзень вызначаецца парадак узаемадзеяння розных дзяржаўных органаў, якія зоймуцца складаннем спісаў. На гэта адведзена тры месяцы, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ("дэкрэт аб дармаедах") Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка. Дакумент закліканы стымуляваць удзел працаздольных беларусаў у працоўнай дзейнасці, у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Грамадзяне Беларусі і замежнікі, якія стала жывуць у нашай краіне, але не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, а калі ўдзельнічаюць, то менш за 183 каляндарныя дні на год, мусяць заплаціць не пазней за 15 лістапада 2016-га збор — 20 базавых велічынь (3 млн 600 тысяч рублёў).

Сем легальных спосабаў пазбегнуць падатку за дармаедства

За нявыплату збору ці няпоўную выплату будуць штрафаваць. Прадугледжаны і адміністрацыйны арышт.

Усё, што трэба ведаць пра Дэкрэт “аб дармаедах”

Лукашэнка заяўляў, што ў Беларусі дармаедаў налічваецца ад 400 да 500 тысяч чалавек. Паводле некаторых звестках, падаткавікі "знайшлі" кожнага чацвёртага з іх у Мінску.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі